Справа віцебскай капліцы: Таццяна Севярынец патрабуе выконваць канвенцыю ААН

04 лістапада 2015 08:20  |  Галоўныя навіны

Справа віцебскай капліцы: Таццяна Севярынец патрабуе выконваць канвенцыю ААН

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец 4 лістапада накіравала яшчэ адзін зварот адміністрацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пятру Машэрава, уласніку будынка былой каталіцкай капліцы, якую ён збіраецца зносіць з прычыны адсутнасці сродкаў на рэстаўрацыю.

“У гэтым звароце я папярэдзіла ўласніка аб адказнасці за парушэнне Канвенцыі аб сусветнай спадчыне. Дык вось. Існуе Канвенцыя аб сусветнай спадчыне, ратыфікаваная Беларуссю ў 2005 годзе ў ліку першых 10 падпісантаў. Згодна арт.4 гэтай Канвенцыі, дзяржава, уласнікі нясуць адказнасць за спадчыну, за яе захаванне, папулярызацыю і перадачу будучым пакаленням незалежна ад таго, з’яўляецца гэта гістарычнай каштоўнасцю (па Канвенцыі-з’яўляецца!!!), азначанай у Спісах Беларусі, ці не”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.

Наступныя крокі па абароне капліцы – правядзенне пікету супраць яе зносу і заява з гэтай нагоды ў Генеральную пракуратуру Беларусі.

Болей навін