У Мінску прайшла прэзентацыя праекта закону “Аб абароне Рэспублікі Беларусь” (фота)

04 лістапада 2015 14:33  |  Палітыка

У Мінску прайшла прэзентацыя праекта закону “Аб абароне Рэспублікі Беларусь” (фота)

У Мінску прайшлі прэзентацыя і абмеркаванне законапраекту “Аб абароне Рэспублікі Беларусь”, арганізаваныя “Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку” (зарэгістраваным у Літве) і аргкамітэтам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Распрацаваў законапраект кіраўнік Belarus security blog Андрэй Паротнікаў, рэцэнзэнтамі выступілі падпалкоўнік запаса, аўтар “Беларуска-расейскага вайсковага слоўніка” Станіслаў Суднік, адзін з заснавальнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў Алесь Станкевіч і ваенны аглядальнік, гісторык Алесь Гелагаеў.

У абмеркаванні прынялі ўдзел афіцэры запасу Леанід Спаткай, Георгій Салаўёў, Алег Аксёнаў, Алег Волчак, аглядальнік Аляксандр Алесін, кіраўнікі абласных радаў аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук і Павел Пракаповіч, сустаршыні аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец і іншыя.

Дырэктар Інстытуту Зміцер Кухлей падкрэсліў выключную значнасць гэтай ініцыятывы для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі: “Асаблівая запатрабаванасць гэтага дакумента ўзнікла разам з ростам нестабільнасці ў нашым рэгіёне пасля пачатку канфлікту ва Украіне”.

Законапраект “Аб абароне” – адзін з 10-ці ключавых праектаў рэформаў “Урад для народа” (сістэма правасуддзя, фінансы, культура, адукацыя, войска, інфармацыя, мэдыцына, ЖКГ, пенсійная сістэма, энэргетыка), мэта якіх – рашучыя перамены і абарона незалежнасці Беларусі.

Болей навін