Актывістам БХД забаранілі збіраць подпісы ля Камароўскага рынку

05 лістапада 2015 13:36  |  Палітыка

Актывістам БХД забаранілі збіраць подпісы ля Камароўскага рынку

Тэрыторыя каля Камароўскага рынка ўзята пад асаблівы кантроль. Яе інспектуюць ахоўнікі на прадмет магчымай грамадскай дзейнасці. Заўважыўшы дзяўчыну з тэчкай, ахоўнік збег з прыступак і зрабіў заўвагу: апытанні можна праводзіць толькі з дазволу дырэктара рынка. Тое самае адбылося з групай сяброў аргкамітэту БХД, якія збіралі подпісы супраць ушчыльнення Мінска.

Адна са зборшчыкаў, Галіна Каржанеўская, так каментуе новаўвядзенне: “Вольніца пасля выбараў неяк вельмі хутка скончылася. Няўжо спецыяльна нанялі варту, якая цікуе за праходзячымі міма людзьмі? Цяжка ўявіць, каб да генеральнага дырэктара гандлёвага прадпрыемства М.М.Хмяльніцкага завіталі грамадзяне з наступнай просьбай: “А можна мы пазбіраем у вас подпісы за тое, каб вы перад галоўным уваходам абсталявалі навесы ад дажджу і спёкі?”

Болей навін