У Гродзенскі гарвыканкам перадалі 1,5 тыс. подпісаў ІП супраць прымусовых банкаўскіх тэрміналаў (фота)

12.11.2015, 12:49  |  Навіны » Эканоміка

У Гродзенскі гарвыканкам перадалі 1,5 тыс. подпісаў ІП супраць прымусовых банкаўскіх тэрміналаў (фота)
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты 11 лістапада перадалі 1,5 тыс. подпісаў у Гарадзенскі гарвыканкам супраць прымусовага ўвядзення банкаўскіх тэрміналаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Яго копіі будуць накіраваныя ўраду Беларусі ў Менск.

Перад гэтым на кірмашах Гародні адбыліся сустрэчы з прадпрымальнікамі з удзелам сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, гродзенскага абласнога каардынатара Міколы Баўсюка, кіраўніка кампаніі Сяргея Верамеенкі.

“Падчас эканамічнага крызісу замест таго, каб рабіць рэформы, шукаць больш эфектыўныя формы гаспадарання, улады Беларусі ўводзяць новыя паборы з усіх катэгорый беларускага грамадства. Гэтыя банкаўскія тэрміналы беларуска-кітайскай вытворчасці каштуюць каля 500 даляраў. Кошт аналагічных апаратаў за мяжой, у Польшчы, - у дзесяць разоў меншы. Па сутнасці, многім ІП, таксістам давядзецца аддаць за іх свой месячны прыбытак. Ніяк інакш як нахабнае рабаўніцтва з боку ўладаў гэта назваць немагчыма”, - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Гэтая кампанія пачалася ў Гародні, але зараз яе плануецца пашырыць на іншыя гарады Беларусі. “Калі ўлады не пачуюць прадпрымальнікаў, трэба будзе пераходзіць да негвалтоўных метадаў барацьбы і адстойвання правоў – вулічных акцый, страйкаў, бо іншых магчымасцяў у грамадзян уплываць на ўлады праз адсутнасць сумленных выбараў няма”, - дадаў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме