Хрысціяне ўсё часьцей пакідаюць Ліван

12 кастрычніка 2009 18:26  |  Свет

У апошні час значна павялічылася колькасць хрысціян, якія пакідаюць Ліван. Чыннік гэтага – пашыраючаяся ісламізацыя краіны, паведаміла радыё «Ватыкан» са спасылкай на ліванскую газету “The Daily Star”.

Газэта апублікавала інтэрв’ю дацэнта Папскага інстытута арабістыкі і Папскага ўсходняга інстытута, ісламаведа каталіцкага святара Саміра Халіля, які заявіў, што “у мінулым Ліван лічыўся ўзорам рэлігійнай памяркоўнасці, аднак сёння тут усё прыкметней працэс ісламізацыі, якога і асцерагаюцца хрысціяне”, – паведамляе Хрысціянскі мегапартал Invictory.

У перыяд грамадзянскай вайны (1975 – 1990) з Лівана эмігравала траціна хрысціянскага насельніцтва. Ключавыя пасты ў дзяржаве ўсё часцей займаюць мусульмане.

Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых блізкаўсходніх краінах, дзе парушана шматвяковая раўнавага паміж хрысціянамі і мусульманамі.

Болей навін