Менская арганізацыя БХД запрашае на святочную вечарыну

09.01.2010, 12:30  |  Навіны, БХД

Шаноўныя сябры! Менская гарадская арганізацыя БХД шчыра віншуе Вас з Нараджэньнем Хрыстовым і Новым 2010-м Годам ды запрашае на сьвяточную вечарыну, якая адбудзецца ў аўторак 12 студзеня па адрасе пр.Машэрава, 8

 

Вас чакаюць:

 

- выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Марыі Новікавай ды першая прэзэнтацыя "Бардаўскага Хрысьціянскага Хіта", што выйшаў акурат на сьвяты;

 

- урачыстае віншаваньне менскіх актывістаў БХД ды падвядзеньне вынікаў папярэдняга года;

 

- конкурсы, віктарыны, калядныя сьпевы, падарункі;

 

- сьвяточны пачастунак, весялосьць і добры настрой.

 

Пачатак вечарыны ў 18-00. Тэлефон для кантактаў +375297321633 (Дзяніс).

 

Не прапусьціце шанец яшчэ раз супольна адзначыць цудоўныя, радасныя Сьвяты!

Навіны па тэме