Хрысціянска-дэмакратычны рух Беларусі ўзначаліла жанчына (фота, відэа)

14 лістапада 2015 13:49  |  Галоўныя навіны

Хрысціянска-дэмакратычны рух Беларусі ўзначаліла жанчына (фота, відэа)

У Менску 14 лістапада адбыўся агульны ўстаноўчы сход Рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання “Хрысціянска-дэмакратычны рух”, у якім узяло ўдзел каля 90 чалавек. На сходзе быў зацверджаны статут арганізацыі, абранае яе кіраўніцтва і абмеркаваныя планы дзейнасці.

Старшынёй ХДР абраная Вольга Кавалькова – каардынатар многіх кампаній БХД: “У абарону жыцця”, “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і іншых. Яе намеснікамі абраныя грамадская актывістка з Воршы, настаўніца Вольга Бугай, менскія журналіст Максім Гацак і юрыст Вікторыя Ладыгіна. У склад Рады арганізацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі шасці абласцей Беларусі.

ХДР не будзе займацца палітыкай, а сканцэнтруе сваю ўвагу на сацыяльных і грамадскіх пытаннях. “Мэта руху – папулярызацыя хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў праз правядзенне шматлікіх сацыяльных кампаній па вырашэнні хвалюючых грамадства праблем. З дапамогай руху мы хочам, каб да ідэі Хрысціянскай Дэмакратыі далучылася як мага больш людзей, якім нецікава палітычныя дзейнасць, якія баяцца палітыкі ці адыйшлі ад яе”, – адзначыла Вольга Кавалькова.

У межах ХДР ужо запланаваны шэраг кампаній: лакальных у беларускіх гарадах і нацыянальных: папулярызацыя беларускай мовы ва ўстановых адукацыі, пенсійная рэформа, дабрачынная дзейнасць. “Мы адкрытыя да розных прапаноў”, – падкрэсліла старшыня новастворанай арганізацыі.

Фота Paval Hadzinski, krynica.info

Болей навін