Для актывістаў Шаркаўшчыны правялі майстар-клас па зборы подпісаў за якасную медыцыну (фота)

16 лістапада 2015 10:51  |  Грамадства

Для актывістаў Шаркаўшчыны правялі майстар-клас па зборы подпісаў за якасную медыцыну (фота)

15 лістапада ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну” наведалі Шаркаўшчыну і Германавічы, каб далучыць мясцовых актывістаў да кампаніі, правесці міні-трэнінг ды майстар-клас па зборы подпісаў “у полі” ды абмеркаваць магчымыя сацыяльныя кампаніі ў мястэчку.

Шаркаўшчына з раёнам – узор абыякавасці ўладаў да патрэбаў насельніцтва. Працы няма, людзі з’язджаюць у пошуках лепшага жыцця. Нават нядаўнія перасяленцы з пакутнага Данбасу, якія з’явіліся тут з надзеяй пазбегнуць смерці, вымушаныя былі з’ехаць, бо жытло, што атрымалі, не прыстасаванае, заробак – 180 тыс. рублёў на месяц. Так распавядаюць мясцовыя жыхары, якіх у раённым цэнтры разам з самім раёнам, кажуць, засталося 15 тысячаў.

Тут ёсць новая бальніца, чакалі яе доўгі час. Але на даследванні ўсё роўна трэба ехаць у Віцебск, а гэта больш за 200 км у адзін бок.

“Ідзе пакутлівы дождж, час ад часу трэба хавацца ў старэнькія жыгулі, на якім сюды прыехалі, людзей на вуліцах- лічаныя адзінкі, крамы пустыя. Уражанне закінутасці, пакінутасці, запусцення. Назбіраўшы колькі подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання, заахвоціўшы месцічаў да актыўнасці, на зваротным шляху наўмысна едзем праз Германавічы”, – адзначае каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Тут жыве славутая Ада Эльеўна Райчонак. Былая настаўніца, чалавек-легенда, прыклад жыцця па пакліканні. Нягледзячы на ўзрост, 78 год, на хваробы, што круцяць усё часцей, Ада Эльеўна, пакарміўшы актывістаў , выправілася з імі на экскурсіі ў музеі, што стварыла разам з сынам Міхасём. Уражвае да слёз. Жаліцца, што мясцовыя ўлады гатовыя аддаць ёй закінуты двухпавярховы дамок з цікавай гісторыяй, а сілаў і сродкаў на яго рэстаўрацыю ў яе няма… Ідэяў жа шмат. “Шаноўная грамада, а каб разам!?” – адзначае Таццяна Севярынец.

Болей навін