У Віцебскі гарвыканкам даслалі 12 пытанняў за якасную медыцыну

17.11.2015, 10:49  |  Навіны » Грамадства

У Віцебскі гарвыканкам даслалі 12 пытанняў за якасную медыцыну
17 лістапада ад імя ініцыятывы "За якасную медыцыну" ў Віцебскі гарвыканкам адпраўлены электронны зварот з 12-ю пытаннямі па якасці медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры.

Пытанні тычацца і скарачэння бюджэту на патрэбы медыцыны, і будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, і прыпынення будаўніцтва паліклінікі на Поўдні-7, і доўгатэрміновых рамонтаў медустаноў, і працы рэгістратур, і карупцыі ў галіне медыцыны (па вобласці - 33 справы) і г.д., нават стану прыбіралень у паліклініках і бальніцах, дзе разламаныя бачкі, адсутнасць паперы, жудасны пах.

“Заведзены ў Віцебскіх гарвыканкаме ды аблвыканкаме такі парадак: перш як запісваюць на прыём да высокага чыноўніка, трэба звярнуцца пісьмова (электронным зваротам таксама можна). Калі адказ не задавальняе і пытанні застаюцца, тады толькі можна запісацца на прыём, які праходзіць раз на месяц, да старшыні”, - адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што ініцыятыва "За якасную медыцыну ў Віцебску" ўжо другі год спрабуе зрушыць камень праблем у галіне медыцыны. Ёсць пэўныя станоўчыя вынікі, але чым далей ідзе паглыбленне ў праблему, тым іх адкрываецца больш. Зварот зарэгістраваны пад № 1871.

Навіны па тэме