Віцебская епархія гатовая ўзяцца за добраўпарадкаванне могілак у Клінах

18 лістапада 2015 12:46  |  Грамадства

Віцебская епархія гатовая ўзяцца за добраўпарадкаванне могілак у Клінах

Віцебскае епархіяльнае упраўленне гатова ўзяць пад сваю апеку закінутыя могілкі ў Клінах(мікрараён Віцебска). Пра гэта гаворыцца ў лісце, атрыманым 18 лістапада каардынатарам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццянай Севярынец з канцэлярыі ўпраўлення.

Па дабраслаўленні Яго Высокапраасвяшчэнства Дзімітрыя, Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага, як варыянт разглядаецца прапанова благачыннага цэркваў Мікалаеўскага благачыння Віцебска пратаіярэя Аляксандра Сіроткіна аб перадачы тэрыторыі могілак Віцебскай епархіі і будаўніцтва там храму альбо капліцы.

Нагадаем, што сябры ствараемай партыі БХД і ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну” ўжо другі год прыбіраюць могілкі ў Клінах. У гэтым годзе ўзнікла калектыўная прапанова аб добраўпарадкаванні закінутых могілак, з чым актывісты і звярнуліся ў розныя інстанцыі, у тым ліку, і ў епархію.

Болей навін