“За якасную медыцыну” ў Слоніме сабралі 400 подпісаў і збор працягваецца

24 лістапада 2015 07:40  |  Грамадства

“За якасную медыцыну” ў Слоніме сабралі 400 подпісаў і збор працягваецца

У Слоніме адбыўся круглы стол сяброў грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль”. Каардынатар БХД Іван Бедка распавёў аб ходзе кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх”.

Па словах Івана Бедкі, у асноўным слонімцы падтрымліваюць кампаню, але ёсць і такія людзі, хто баіцца ставіць подпіс, а некаторыя лічаць, што іх гэта праблема іх не тычыцца. Нягледзячы на гэта, па словах Івана Бедкі, сабрана больш за 400 подпісаў і кампанія працягваецца.

Іван Бедка таксама паведаміў, што сябры БХД вырашылі далучыцца да кампаніі БХД, пачатак якой прымеркаваны да свята Раства Хрыстова, – “Абаронім права на жыццё дзяцей Беларусі”.

Падчас “круглага стала”выступіў і сябра слонімскай ячэйкі прафсаюза РЭП Міхась Сашко. Ён распавёў прысутным аб паездцы ў Швецыю і падзяліўся ўражаннямі аб дзейнасці шведскіх прафсаюзаў і сацыяльных гарантыях грамадзян Швецыі.

Болей навін