Суд Маскоўскага раёна Менска не захацеў судзіць Паўла Севярынца

08 снежня 2015 08:50  |  Галоўныя навіны

Суд Маскоўскага раёна Менска не захацеў судзіць Паўла Севярынца

Суд Маскоўскага раёна Менска 7 снежня накіраваў матэрыялы адміністратыўнай справы за акцыю 24 лістапада ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца на дапрацоўку.

Склад правапарушэння, па якім абвінавачваюць палітыка, – “ускладанне палаючых знічоў да прыступак Дому ўраду”.

“Нашыя карныя органы падбіраюць еўрастандарт для сваіх дзеянняў, каб і еўрапейцы не вельмі абураліся, і каб адначасова пакараць і папоўніць штрафамі казну”, – пракаментаваў сустаршыня БХД перанос разгляду яго справы.

Нагадаем, увечары 24 лістапада на праспэкце Незалежнасці прайшла акцыя, прысьвечаная 19-годдзю сумнавядомага рэфэрэндуму 1996 года, пасля якога Лукашэнка усталяваў у Беларусі рэжым аўтарытарнай дыктатуры.

Болей навін