На закінутых Клінічных могілках у Віцебску будзе патруляваць міліцыя

09 снежня 2015 09:30  |  Галоўныя навіны

На закінутых  Клінічных могілках у Віцебску будзе патруляваць міліцыя

Пра гэта ў сваім адказе на калектыўны зварот ініцыятарам кампаніі “За якасную медыцыну” паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласнога цэнтру М.В. Дрыленка.

Між іншым у адказе гаворыцца, што “ў цяперашні час засталося шэраг пахаванняў, якія не наведваюць сваякі і якія маюць непрывабны выгляд. Ліквідацыя такога шэрагу могілак Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пахаванні і пахавальнай справе” не прадугледжана”. “А па чалавечых законах прадугледжана пераўтвараць падобныя могілкі ў сметнік, месца пагрозы, зборышчу асацыяльных элементаў? Адна надзея на Віцебскую праваслаўную епархію, якая паабяцала вырашыць пытанне па добраўпарадкаванні Клінічных могілак”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што сябры БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну” разам з грамадзянамі і журналістамі прыбіраюць Клінічныя могілкі перад Дзядамі. Яны і звярнуліся з калектыўным зваротам да адпаведных інстанцый з прапановамі аб добраўпарадкаванні падобных пахаванняў.

Болей навін