У Горадні абмеркавалі еўрапейскую палітыку ў адносінах да Беларусі

07.09.2015, 21:18  |  Навіны » Грамадства

У Горадні абмеркавалі еўрапейскую палітыку ў адносінах да Беларусі
6 верасня ў Горадні адбылася публічная лекцыя на тэму беларуска-еўрапейскіх адносін. Аналітык Інстытута З. Кухлей выступіў перад прысутнымі з прэзентацыяй наконт існуючага стану і перспектываў развіцця стасункаў паміж афіцыйным Менскам і еўрапейскімі сталіцамі.

Пасля прэзентацыі ўдзельнікі распачалі актыўную дыскусію і выказалі асаблівы інтарэс магчымым зменам у адносінах паміж Беларуссю і Еўразвязам пасля вызвалення палітычных зняволеных.

Таксама былі абмеркаваны прычыны існуючых сціплых беларуска – еўрапейскіх адносін і ўмовы, пры якіх магчымыя змены і паляпшэнне стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля трыццаці грамадскіх і палітычных актывістаў Гарадзеншчыны. Удзельнікі таксама атрымалі друкаваныя матэрыялы наконт розных аспектаў еўрапейскай інтэграцыі, выдадзеных пры падтрымцы ЕЗ.

Удзел у сустрэчы таксама ўзяў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Ён распавёў пра стратэгію міжнароднай палітыкі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Даведка. Цыкл публічных лекцый на тэму “Стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам” запланаваны ў васьмі буйных гарадах усіх рэгіёнаў Беларусі на працягу жніўня – кастрычніка. Мэтай гэтай ініцыятывы з’яўляецца пашырэнне сярод рэгіянальных палітычных і грамадскіх актывістаў ведаў наконт існуючага стану і перспектыў развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце наконт датаў, часу і месцаў сустрэч для ўздзелу ў нашых публічных лекцыях “Стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам”.

Навіны па тэме