Невялікая, але перамога кампаніі “За якасную медыцыну”

05 студзеня 2016 07:38  |  Галоўныя навіны

Невялікая, але перамога кампаніі “За якасную медыцыну”

З 4 студзеня ў жаночай кансультацыі №1 Віцебска арганізаваны папярэдні запіс да доктара пры дапамозе кампутара. Раней на прыём можна было патрапіць толькі дзень у дзень, заняўшы чаргу за гадзіну-паўтары да адкрыцця рэгістратуры, ды яшчэ перад дзвярыма ў любое надвор’е. Па тэлефоне ж немагчыма датэліцца, бо пры вялікай чарзе рэгістратар нават слухаўку не падымала.

– Ой, як добра зараз! Я ж запісалася і на сёння, і на праз тыдзень, -радуецца будучая мама Алена П.- а прыйшла, як звычайна, раненька, яшчэ 7-мі не было!

– Ну так, нарэшце, хоць тут праблемаў не будзе! – задаволена адгукаецца сяброўка ў чарзе. – А то проста гамон нейкі быў, то мужа трэба прасіць, то матулю, каб талончык да доктара ўзялі, калі сама не можаш.

Навядзенне парадку з чэргамі і ў кансультацыях- адно з патрабаванняў калектыўнага звароту ініцыятывы “За якасную медыцыну” да Віцебскіх уладаў, адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Між іншым у кансультацыю яна прыйшла спецыяльна, каб праверыць, ці адпавядае рэчаіснасці тое, пра што ў сваім адказе на зварот ад 30 снежня напісаў галоўны доктар Віцебска Станіслаў Цітовіч: “У жаночых кансультацыях арганізаваны папярэдні запіс на два тыдні наперад”.

Болей навін