Улады не жадаюць дыялогу з “Новым Жыццём”

12 кастрычніка 2009 20:33  |  Грамадства

Учорашнія падзеі вакол царквы “Новае Жыццё” сведчаць, што ўлады працягваюць сваю палітыку канфрантацыі, не жадаючы ісці на дыялог з вернікамі, лічыць юрыст царквы Сяргей Луканін.

Нагадаем, учора “Новае Жыццё” патрапіла ў міліцэйскую аблогу: на пад’ездах да будынку спынялі машыны і аўтобусы, супрацоўнікі ў цывільным здымалі прысутных з мікрааўтобусу каля ўваходу ў малітоўны дом.

Да пратэстанцкай царквы спачатку прыехала міліцэйская машына, з якой доўгі час аглядаліся падыходы да будынку. Потым з’явіўся мікрааўтобус, адтуль працавала камера, а прысутныя там міліцыянты сілай выштурхвалі з яго юрыста царквы Сяргея Луканіна.

Але ўлады не пайшлі на гвалтоўнае ўмяшанне ў дзейнасць царквы, будынак якой праз сумнеўныя судовыя разборы ўжо перададзены Мінгарвыканкаму.

Сёння, як распавёў прэсавай службе БХД Сяргей Луканін, правакацыяў пакуль не было. На ноч у будынку царквы застанецца некалькі вернікаў, бо кіраўнікі абшчыны не выключаюць правядзення пэўных акцыяў з боку дзяржавы.

Болей навін