Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятара

12.01.2010, 18:36  |  Навіны, Палітыка

Сёння каля 18-й гадзіны з віцебскага СІЗА быў вызвалены сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка.

 

Каваленка быў затрыманы 6 студзеня каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасьля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вершаліну навагодняй ёлкі. 10 студзеня пастановай пракурора Віцебска актывіст быў зьмешчаны ў СІЗА тэрмінам на два месяцы.

Навіны па тэме