У Бабруйску стварылі «Школу рамесніка” (фота)

01 лютага 2016 09:44  |  Грамадства

У Бабруйску стварылі «Школу рамесніка” (фота)

У Бабруйску грамадскія актывісты з канца снежня ствараюць «Школу рамесніка». У гэтым удзельнічаюць прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, уключаючы прадстаўнікоў Сеньёрскай арганізацыі БХД і МХД, сябры студэнцкага этнаграфічнага таварыства, грамадская арганізацыя «Маладыя хрысціянскія жанчыны», ініцыятывы «Мой дом – мой горад», бабруйскай ініцыятывы творчага добрасуседства «Жыццё ў дзейнасці», якая была заснаваная ў 2014 года, сябры незалежных прафсаюзаў.

У рамках «Школы рамесніка» быў праведзены семінар па юрыдычнай адукацыі, дзе ўдзельнікам змястоўна распавялі пра тое, якія дакументы неабходныя для рэгістрацыі рамеснікам, практычныя моманты рамесніцкай дзейнасці і гэтак далей. Па выніках семінару шэраг удзельнікаў зарэгістраваліся рамеснікамі.

Таксама адбыўся круглы стол, на якім была прэзентаваная «Школа рамесніка», пра планы і будучыя майстар-класы. Па выніках былі складзеныя спісы тых, хто і якое рамяство хоча засвоіць. Зараз ужо праходзяць майстар-класе па народным строі, у якім удзельнічаюць каля 20 чалавек. 30 студзеня прайшоў першы майстар-клас разьбы па дрэве.

“Майстар-класы праводзяць сапраўдныя прафесіяналы, у тым ліку і з іншых беларускіх мясцін. Людзі ва ўсім гэтым актыўна ўдзельнічаюць, далучаюцца новыя. Пачалі мы са свята вышыванкі, якое і прывяло да такога творчага праекту. Калі робіцца справа разам, дык можа атрымацца нешта добрае”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

У Бабруйску стварылі «Школу рамесніка” (фота)
У Бабруйску стварылі «Школу рамесніка” (фота)
У Бабруйску стварылі «Школу рамесніка” (фота)

Болей навін