Віталь Рымашэўскі: Якубовіча “папрасілі” прапанаваць узмацніць кантроль за інтэрнэтам

05 лютага 2016 11:31  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: Якубовіча “папрасілі” прапанаваць узмацніць кантроль за інтэрнэтам

Прапанова галоўнага рэдактара газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча ўзмацніць кантроль за інтэрнэтам наўрадці сыходзіць ад яго асабіста. Такое меркаванне выказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

“Баязлівыя беларускія ўлады вырашылі выкарыстаць традыцыйны савецкі падыход, калі непапулярныя, рэпрэсіўныя законы прымаліся нібыта па прапанове знізу. Я перакананы, што Якубовіча “папрасілі” агучыць гэтую ініцыятыву. Трэба цяпер чакаць, калі пацыенты папросяць увесці платную медыцыну, а работнікі – забараніць незалежныя прафсаюзы. Зразумела, што ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі за прыняццем усіх важных рашэнняў, асабліва якія парушаюць правы чалавека, стаіць Адміністрацыя прэзідэнта. І без узгаднення з Лукашэнкам прыняцця такіх важных рашэнняў немагчыма”, – адзначыў ён.

“Невядома, на каго разлічваюць беларускія ўлады, вынаходзячы новыя повады для парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Любому разумнаму чалавеку абсалютна зразумела, хто персанальна адказвае за ўсе рашэнні ў Беларусі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін