Павел Севярынец узяў удзел у прадпрымальніцкім мітынгу

15 лютага 2016 15:07  |  Палітыка

Павел Севярынец узяў удзел у прадпрымальніцкім мітынгу

Сустаршыня БХД узяў удзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

На Кастрычніцкую плошчу выйшлі больш за 1000 чалавек і заявілі рашучы пратэст палітыкі беларускіх уладаў. Наступная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбудзецца 22 лютага ў 12:00 на тым жа месцы.

Індывідуальныя прадпрымальнікі вось ужо амаль два месяцы адмаўляюцца прыступаць да працы ў знак пратэсту супраць указу Лукашэнкі №222.

– Мы салідарныя з прадпрымальнікамі, якіх сённяшні урад і Лукашэнка спрабуюць зрабіць беспрацоўнымі, – паведаміў Павел Севярынец прэс-службе БХД, – Сёння прадпрымальнікі, заўтра – студэнты, паслязаўтра – рабочыя. Больш за тое, мы прапанавалі партыям і грамадзкім арганізацыям сваю дапамогу і пляцоўку для каардынацыі дзеянняў у справе абароны ІП – Камітэт Выратавання Прадпрымальніцтва. 25 лютага а 14.00 у Менску на Чарнышэўскага 3а запрашаем усіх неабыякавых.

Болей навін