Прадпрымальнікі: Мы занадта доўга былі ў коме

18.02.2016, 10:46  |  Навіны » Эканоміка

Прадпрымальнікі: Мы занадта доўга былі ў коме
Актывісты кампаніі па зборы подпісаў за адмену абавязку ІП уводзіць банкаўскія тэрміналы ў таксі, неспадзявана былі запрошаныя ў Гарадзенскі аблвыканкам. Чыноўніца Алена Агей сумесна з супрацоўнікамі падатковай службы, нацыянальнага банку ўважліва выслухалі меркаванні людзей наконт наступстваў дзеючай пастановы. Кажуць удзельнікі сустрэчы Мікола Пракопчык і Сяргей Верамеенка (каардынатар аргкамітэту БХД у Гродне):

– Я быў здзіўлены, калі нас запрасілі на сустрэчу, бо памятаў, як нас не прымалі тры разы запар. Нам у абавязковым парадку вышлюць адказы цягам 15 дзён. – Калі яны ідуць на кантакт, то няхай ідуць, хай даносяць наверх – туды, дзе прымаюцца гэтыя пастановы. Хай даносяць, што лепш усё рашаць у кабінетах. Гэта – толькі пачатак. Будзе наступная плошча і яна абавязкова будзе ў панядзелак а 12-й гадзіне. Хай людзі прыходзяць і бароняць свае правы. Мы занадта доўга былі ў коме.

Падчас сустрэчы актывісты прынеслі скрыншоты з старонак інтэрнэту, дзе ўказаны параўнаўча нізкія кошты за дыстанцыйныя банкаўскія тэрміналы, якія можна набыць у суседняй Польшчы. На пытанне, чаму ў суседзяў даюць такія тэрміналы карыстальнікам задарма, а ў нас за вялікія грошы, адказу не паступіла.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Навіны па тэме