«Лісты шчасця» з Мінюсту

18 лютага 2016 10:54  |  Галоўныя навіны

«Лісты шчасця» з Мінюсту

Жыхары Бярозы Іна Грышкевіч і Жана Грышкевіч, якія падпісаліся за рэгістрацыю партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, атрымалі ліст з Міністэрства юстыцыі РБ. У лісце шмат кантрольных пытанняў, наконт сапраўднасці подпісаў і ўдзелу ў працэдуры падрыхтоўкі дакументаў да рэгістрацыі, кажа сябра партыі Валер Білібуха:

— Лісты папрыходзілі новым людзям, якія ўпершыню паставілі подпіс. У тым лісце такія пытанні як: ці вы прысутнічалі на сходзе? Колькі чалавек было на сходзе? Якія подпісы вы ставілі? Ці ставілі вы подпісы ў нейкіх дакументах? Я лічу, што гэта прамое запалохванне народу: яны шукаюць зачэпку, каб запалохаць чалавека і ён адазваў свой подпіс

Сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец таксама лічыць, што Міністэрства юстыцыі шукае нагоду для нерэгістрацыі партыі. Рашэнне павінна было вынесена яшчэ да сярэдзіны студзеня. Незаконна прыпынена рэгістрацыя партыі і пачалі цяпер рассылаць такія пісьмы: — Мы падавалі гэтыя дакументы яшчэ летась. Ну дзе ж вы бачылі, каб праз 2 месяцы, задаючы кучу дэталёвых пытанняў, каб чалавек адказаў на ўсё слушна.

Ужо больш за 20 разоў Мінюст адмаўляе партыі БХД у рэгістрацыі. А “пісьмы шчасця” з Мінюста праваабаронца Леанід Судаленка расцэньвае як спробу дзяржаўнага органа ўварвацца ў прыватнае жыццё.

Беларускае Радыё Рацыя

Болей навін