У Салігорску будуць мітынгаваць з прычыны цяжкай эканамічнай сітуацыі

23.02.2016, 08:52  |  Навіны » Эканоміка

У Салігорску будуць мітынгаваць з прычыны цяжкай эканамічнай сітуацыі
У Салігорску каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Уладзімір Шыла з прычыны цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне падаў заяўку на правядзенне мітынгу.

“Мы будзем патрабаваць ад вышэйшага кіраўніцтва ўсё-такі адказаць на непрыемныя пытанні: што яны збіраюцца рабіць?” – адзначыў ён.

У бліжэйшы час актывіст мае намер заключыць дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі і хуткай, каб “было як мага менш падставаў адмовіць у правядзенні мітынгу”. Мітынг запланаваны на 7 сакавіка на стадыёне “Будаўнік” – адзіным месцы ў горадзе, дзе дазволеныя масавыя акцыі.

Навіны па тэме