Каленцы каня незацуглянага

01.03.2016, 10:41  |  Блогі » Блог Таццяны Севярынец

Каленцы каня незацуглянага
Пасля маёй скаргі начальніку домаўпраўлення №19 сп. Янчыліну ад 15.02.16 на неабгрунтаваны рост жыроўкі прайшоў тыдзень (Я самым сур’ёзным чынам “наматала” пальцам перад носам Янчыліна і “дала” тыдзень на выпраўленне праблемаў у нашым пад’ездзе №3: прыборку ды зашклення вокнаў, рамонт 1-га паверху).

Янчылін не прыдаў значэння маім пагрозам, і 22.02.2016 я зноўку прыйшла ў домаўпраўленне, дзе пакінула ўжо пісьмовую скаргу, а сама падрыхтавала зварот ад суседзяў па пад’ездзе з патрабаваннем выключыць з жыроўкі прыборку і павярнуць грошы за студзень. Суседзі былі радыя і ўдзячныя паставіць свой подпіс (і такія звароты неслі ў домаўпраўленні жыхары па ўсім горадзе).

Між тым ажывіліся тэлеканалы, інтэрнэт рагатаў над прызнаннем коштаў за камунальныя паслугі “ад балды”, а начальнік прыслаў нам дворніка прыбраць пад’езд. Той паганяў пыл, абмацярыў жыхароў, каб усе чулі, што ён тут быў.

Праз пару дзён з’явіліся майстры, каб паўстаўляць у вокны шкло. Суседзі да мяне з гэтай радаснай навіной. Выйшла паглядзець. Божухна! Глядзіце самі…

Каленцы каня незацуглянага
Каленцы каня незацуглянага
Каленцы каня незацуглянага
Каленцы каня незацуглянага
Каленцы каня незацуглянага
Каленцы каня незацуглянага


І калі прыйшла майстрыца, каб пахваліцца зробленым ды каб праца была “прынятай”, мне было няёмка тыцкаць яе носам у такую справу, а прыйшлося. Ледзь не плача жанчына. Спрабавала апраўдацца за пагнутыя цвікі, якімі рамы былі прыкалочаны: няма завесаў. Як няма? За тыя грошы, што штомесяц сплочваем на рамонты, і няма?

Паміж рамамі майстры пакінулі бруд, павуцінне, пыл. Шкло дзе толькі знайшлі? На якой памойцы? Ды ўжо надакучыла такое стаўленне да людзей як да быдла!

Вядзе на 1-ы паверх: што вам тут не падабаецца? Растлумачыла.

--Дык за рамонт вы будзеце плаціць асобна..

---Засуджу!...

Людцы мае, а трэба ўжо таго каня зацугліць!

Улада, а пайшлі б ты… на пенсію! Ды не болей за маю! Яшчэ раз кажу: у Партыі БХД распрацаваны пакет рэформаў, у тым ліку і ЖКГ. Калі сама няздольная да нічога, як толькі абіраць людзей, а на пенсію не хочаш(сапраўды, малая, сапраўды, на яе цяжка выжыць, а ёсць пенсіі і значна меншыя за маю), то карыстайся шанцам на выпраўленне: бяры і працуй, служы свайму народу! Інакш сама ведаеш… Зацугляем ды здадзім на мяса.

Навіны па тэме