Севярынца вылікалі ў суд смс-кай на 10 сакавіка

04 сакавіка 2016 11:03  |  Галоўныя навіны

Севярынца вылікалі ў суд смс-кай на 10 сакавіка

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў СМС з канцылярыі суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе яго “уведомили о явке” на разгляд адміністрацыйнай справы, датычнай прадпрымальніцкага мітынгу 22 лютага.

– Чаму менавіта 10 сакавіка – зразумела, – пракаментаваў выклік у суд прэс-службе БХД Павел Севярынец, – На 10 сакавіка прызначанае чарговае паседжанне Камітэта выратавання прадпрымальніцтва. Відавочна, што ўлады вельмі турбуе пратэстная вулічная хваля, і яе хочуць любым спосабам пагасіць.

Нагадаем, два дні таму палітык атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго “як на аднаго з арганізатараў” прадпрымальніцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка. Суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21) разгледзіць справу Севярынца 10 сакавіка а 10.00.

Болей навін