“Маладая Беларусь” падтрымала Каваленку і Серабро

14.01.2010, 18:03  |  Навіны, Палітыка

14 студзеня прыблізна ў 15:15 на Плошчы Перамогі ў Менску актывісты руху «Маладая Беларусь», які ачольвае Артур Фінькевіч, вывесілі на даху аднаго з дамоў вялізны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

 

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, акцыя была праведзеная ў знак салідарнасці з актывістам КХП-БНФ з Віцебску Сяргеем Каваленкам, супраць якога распачата крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства" за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на вершаліне навагодняй ёлкі ў Віцебску.

 

Нагадаем, што "Маладая Беларусь" праводзіць зараз кампанію "За незалежную Беларусь", прысвечаную нацыянальным сімвалам.

“Маладая Беларусь” падтрымала Каваленку і Серабро

“Маладая Беларусь” падтрымала Каваленку і Серабро

Навіны па тэме