Гарадзенскія актывісты: калі пачнецца рамонт дарог, на які мы плацім “падатак на дарогі”

20 сакавіка 2016 10:11  |  Эканоміка

Гарадзенскія актывісты: калі пачнецца рамонт дарог, на які мы плацім “падатак на дарогі”

Паралельна з кампаніяй супраць прымусовай устаноўкі сродкаў кантролю падатковых органаў у аўтамабілях-таксі гарадзенскія актывісты БХД ад імя плацельшчыкаў дарожнага збору (падатку на дарогі) вырашылі таксама збіраць подпісы за добраўпарадкаванне дарог Гарадзеншчыны. Пра гэта прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведаміў Сяргей Верамеенка – адзін з ініцыятараў звароту, накіраванагаў старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

У дадзены момант стан многіх дарог Гродзеншчыны, і асабліва горада Гародні знаходзіцца ў вельмі жаласным стане. Некаторыя – у катастрафічным. Як напрыклад дарога ад Гародні да Парэчча або вуліца Мікалаева ў г. Гродна.

Мы, грамадзяне рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на дарогі (дарожны збор), просім паведаміць, калі пачнуцца працы па рамонце дарожнага пакрыцця, на якія мы адлічваем свае сродкі без якога-небудзь бачнага эфекту”, – гаворыцца ў звароце.

Болей навін