Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў Менску правялі акцыю “Замяні “капусту” на Пагоню!” (фота)

24 сакавіка 2016 17:16  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў Менску правялі акцыю “Замяні “капусту” на Пагоню!” (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 24 сакавіка на вуліцах Менска правялі акцыю “Замяні “капусту” на Пагоню!”, мэта якой – звярнуць увагу гараджанаў на важнасць гістарычных сімвалаў Беларусі: бел-чырвона-белага сцягу і герба “Пагоні”.

Спачатку адбылася раздача каля Камароўскага рынку і на праспекце Незалежнасці нумароў газеты “Народная воля” з інфармацыяй пра святкаванне і акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску. Падчас яе гараджанаў заклікалі таксама далучыцца да пятнічнага мітынгу і шэсця.

“Газету “Народную волю” людзі бралі з такім задавальненнем, што ажно ствараўся ажыятаж, хаця і ахоўнікі заміналі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які таксама далучыўся да акцыі.

Пасля гэтага актывісты перадалі ў Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў і Менгарвыканкам бел-чырвона-белыя сцягі з апісаннем гістарычнай і нацыянальнай значнасці бел-чырвона-белага сцяга і гербу “Пагоня”. “Мы зрабілі гэта, каб патлумачыць чыноўнікам, што гэта не апазіцыйная сімволіка, гэта наша агульная спадчына”, – адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.

“Мы прапануем сёння чыноўнікам паставіць бел-чырвона-белы сцяг побач з чырвона-зялёным і спадзяемся, што заўтра чырвона-зялёны сыйдзе як гістарычная недарэчнасць. Мы прапануем сёння зрабіць першы крок да вяртання нацыянальных сімвалаў на належнае месца”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін