Сябры БХД павіншавалі ўлады Віцебска з Днём Волі (фота)

25 сакавіка 2016 16:21  |  Палітыка

Сябры БХД павіншавалі ўлады Віцебска з Днём Волі (фота)

25 сакавіка сябры стваранай партыі БХД павіншавалі Віцебскі гарвыканкам і Савет дэпутатаў са святам Дня Волі.

“У будынку гарсавету нас прынялі даволі прыязна, адказалі наўзаем на віншаванне, прынялі падарункі – бел-чырвона-белыя сцяжкі і тлумачэнні гісторыі славутага сымбалю. На сцяжках – выява Пагоні, а менавіта Пагоня – герб Віцебску. У кабінеты начальства нас пусціць не маглі, бо прымаліся нейкія госці, да нас вышлі памочнікі старшыняў гарвыканкаму і гарсавету”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Таксама актывісты накіраваліся да самага вольнага чалавека Віцебску – сябра КХП-БНФ Барыса Хамайды, які ўжо стаў брэндам Віцебска, бо адваяваў права распаўсюджваць незалежную прэсу, ды павіншавалі яго асабіста са святам.

Болей навін