У Бабруйску актывістам БХД і АГП не дазволілі правесці пікеты за якасную медыцыну

04.04.2016, 10:50  |  Навіны » Палітыка

У Бабруйску актывістам БХД і АГП не дазволілі правесці пікеты за якасную медыцыну
У Бабруйску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісія Кабанчук і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Валянціна Глухава атрымалі адмовы на свае звароты ў мясцовы гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне пікетаў за якасную медыцыну.

Пікеты планавалася правесці 1 і 2 красавіка. За правядзенне пікетаў без дазволу ўлады прыгразілі адміністратыўнай адказнасцю.

А ў Магілёве 2 красавіка прайшла сустрэча актыву кампаніі "За якасную медыцыну". Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі працы за мінулы месяц і ўдакладнілі план на наступны. За сакавік валанцёры кампаніі сабралі больш за 400 подпісаў, распаўсюдзілі 600 улётак. Таксама далучыліся тры новыя сябры БХД, 8 валанцёраў. “Але ж недастатковым быў узровень працы са СМІ і ў сацсетках”, - адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.

Навіны па тэме