Магілёўскія МХД просяць абараніць пешаходны пераход ад «майстроў паркоўкі» (фота)

04 красавіка 2016 11:10  |  Грамадства

Магілёўскія МХД просяць абараніць пешаходны пераход ад «майстроў паркоўкі» (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва збіраюць подпісы пад калектыўным зваротам да кіраўніцтва Ленінскага раёна горада за тое, каб арганізаваць агароджу на пешаходным пераходзе, размешчаным на скрыжаванні вуліцы Язерскай і Ленінскай насупраць уваходу ў другой корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Па словах актывістаў, на пераходзе штодня паркуюцца машыны, што стварае перашкоды для бесперашкоднага руху пешаходаў і пагрозу іх жыццю і здароўю.

Болей навін