Бабруйскія ІП: ніякія подпісы не дапамогуць – толькі майдан! (фота)

16 красавіка 2016 21:43  |  Эканоміка

Бабруйскія ІП: ніякія подпісы не дапамогуць - толькі майдан! (фота)

Бабруйскія актывісты БХД 14 красавіка наведалі мясцовых прадпрымальнікаў з падпіснымі аркушамі ад Камітэта ратавання прадпрымальнікаў. Раздавалі іх ІП і наёмным работнікам з мэтай, каб яны сабралі подпісы у сваіх калегаў.

“Бралі з задавальненнем. Двое толькі сказалі, што самі падпішуць. Збіраць няма часу. Неўзабаве дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць сітуацыю. Некаторыя казалі, што ніякія подпісы не дапамогуць -толькі майдан!” – паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар аргкамітэту ў Бабруйску Таісія Кабанчук.

“Некалькі сказалі, што іх гэтыя законы не тычацца, але ўзялі аркушы пасля слоў пра салідарнасць”, – адзначыла яна.

Болей навін