Таццяна Севярынец: дэпутат Волкаў не выканаў ніводнага перадвыбарчага абяцання

20 красавіка 2016 09:49  |  Палітыка

Таццяна Севярынец: дэпутат Волкаў не выканаў ніводнага перадвыбарчага абяцання

20 красавіка каардынатар стваранай Партыі БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці, каардынатар ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” па Віцебску і вобласці Таццяна Севярынец даслала дэпутату Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Міхаілу Волкаву зварот выбаршчыкаў акругі, у якім яны патрабуюць справаздачы па перадвыбарчых абяцаннях.

Перадвыбарчая праграма Міхаіла Волкава прадугледжвала такія абяцанні, як садзейнічаць будаўніцтву паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева-2; садзейнічаць хутчэйшаму будаўніцтву дзіцячага сада і сярэдняй школы ў Білева-2; паскорыць будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7.

“Ні таго, ні другога, ні трэцяга, ні чацвёртага – нічога абяцанага не выканана! А колькі нашых грошаў патраціў дэпутат на праціранне штаноў у Палаце?” – адзначыла ў каментары прэсавай службе БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін