Адказ – “адпад”, альбо Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў

22.04.2016, 10:49  |  Блогі » Блог Таццяны Севярынец

Адказ  – “адпад”, альбо Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў
На электронны зварот у гарвыканкам каардынатара ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” Таццяны Севярынец заўсёдашні адказчык, галоўны доктар Віцебска, сп. С.І. Цітовіч піша:

Пытанне: чаму зноў спынена будаўніцтва палікінікі на Поўдні-7 (па плане павіненна быць скончана яшчэ ў 2012 годзе) і капітальны рамонт гінекалогіі па вул. Б. Хмяльніцкага,28 (на шыльдзе пашпарту пазначаны 2013 год заканчэння працы)?

Адказ: “работы па будаўніцтве паліклінікі ў м-не Поўдзень-7 і радзільны дом №1 вядуцца згодна з планамі і выдзяляюцца фінансавых сродкаў, з улікам правядзення рамонтных работ у іншых установах аховы здароўя горада”. (Сінтаксіс і арфаграфія адказу захоўваецца).

Каментар: няпраўда! Усё стаіць колам!

Пытанне: чаму мамаграфічнае даследванне малочных залоз праводзіцца жанчынам да 60 год?

Адказ:”…згодна загаду упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама … правядзенне мамаграфіі жанчынам ва ўзросце ад 50 да 69 гадоў, з перыядычнасцю правядзення 1 раз у 2 гады.”

Каментар: колькі жыць жанчынам, вырашае Віцебскі аблвыканкам. 69 гадоў! Так што каму болей- на медыцынскую дапамогу не разлічваць!


Пытанне: чаму УГД шчытавіднай залозы трэба чакаць больш за год?

Адказ: “…пры ўстаноўленым дыягназе дадзенае даследванне праводзіцца 1 раз у год, адпаведна запіс на планавыя даследванні дыспансэрных хворых са студзеня 2016 г. праводзіцца на 2017 г.”

Каментар: лукавіць сп. Цітовіч! У пытанні прыводзіўся канкрэтны выпадак з жанчынай, якой УГД бясплатнае прызначана з кастрычніка 2015 г. на сярэдзіну 2017 года.

І, як заўсёды, сцвярджэнне: штаты ўстаноў аховы здароўя забяспечаны на 100% , у тым ліку і спецыялісты УГД.

Каментар: дастаткова прыйсці ў паліклінікі, каб зразумець, што такое ўпартае сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці – чэргі сведчаць самі за сябе, не кажучы пра вузкіх спецыялістаў.

Колькі ж праклёнаў і ёнку ў адрас чыноўнікаў ад медыцыны выслухваем мы падчас збору подпісаў за вырашэнні медыцынскіх праблем! Колькі забытых дактарамі бездапаможных інвалідаў мы сустрэлі! Колькі болю і адчаю ў нашых сэрцах змясцілася!

Дзеля іх, прыніжаных і абражаных, мы і нагадваем вам, спадарства ва ўтульных кабінетах з еўрарамонтам, пра вашую адказнасць перад людзьмі, якім вы - СЛУГІ!

Партыя БХД мае 9 канкрэтных прапаноў па рэфармаванні медыцыны, мае канкрэтную праграму, і дзе на яе здзяйсненне ўзяць грошы. І вы пра гэта ведаеце! Тысячы подпісаў пад гэтымі прапановамі ў вас ўжо ёсць. Мала? Дададзім яшчэ! Ваш час адказнасці надыйшоў. Чакайце ў госці.

Адказ  – “адпад”, альбо Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў
Адказ  – “адпад”, альбо Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў
Адказ  – “адпад”, альбо Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў

Навіны па тэме