Алесь Галавань і Валер Раманенка выпушчаныя на волю

18.01.2010, 11:57  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

18 студзеня па выніках першага паседжання Першамайскага раённага суда Віцебска мясцовыя актывісты “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алесь Галавань і Валер Раманенка выпушчаныя на волю. Суд перанесены на 2 лютага (пачатак 14.00). Пра гэта паведаміў з залі суда лідэр БХД Павал Севярынец.

 

Суддзя адклала разгляд справаў пасля таго, як Алесь Галавань і Валер Раманенка запатрабавалі адвакатаў.

 

Нагадаем, хдопцаў затрымалі 15 студзеня, пры затрыманні ў іх канфіскавалі чатыры бел-чырвона-белыя сцягі.

 

Актывістаў БХД затрымалі на вуліцы нібыта за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Як мяркуюць актывісты БХД, Алеся Галаваня і Валера Раманенку затрымалі ў сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга.

 

Больш як двое сутак да суду абодва хлопцы правялі ў ізалятары часовага затрымання.

 

На думку Паўла Севярынца, хлопцаў затрымалі невыпадкова – магчыма, міліцыянты імкнуліся прадухіліць нейкія вулічныя акцыі, прымеркаваныя да 16-га студзеня, Дня салідарнасці.

Навіны па тэме