У Магілёве сабралі 400 подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання (фота)

25 красавіка 2016 11:10  |  Грамадства

У Магілёве сабралі 400 подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання (фота)

Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва сабралі 400 подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання.

“Галоўнае падчас збору подпісаў для мяне асабіста – гэта зносіны з людзьмі, – адзначыў у каментары прэс-службе БХД кіраўнік аргкамітэту МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў. – Гэта адзін са спосабаў даведацца, якія праблемы ў людзей, якія жывуць у тым ці іншым раёне».

Так, падчас збору подпісаў 23 красавіка высветлілася што частка пацыентаў 3-й паліклінікі нібыта з мэтай “разгрузкі” было вырашана аднесці да 1-й. Аднак амаль усе з аддадзеных у вядзенне паліклінікі нумар 1, па словах жыхароў, – гэта пенсіянеры. «А ўлічваючы, што паліклініка нумар адзін размешчана далей за ўчастковую паліклініку нумар 3, і людзям сталага ўзросту будзе складаней трапіць у паліклініку, то ўзнікае пытанне: наколькі адэкватна такое рашэнне?», – сказаў Андрэй Бодзілеў.

Паводле яго слоў, людзі, азнаёміўшыся з прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў па прапанаваных паляпшэннях у сферы аховы здароўя, рэдка адмаўляліся ставіць подпіс.

У Магілёве сабралі 400 подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання (фота)
У Магілёве сабралі 400 подпісаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання (фота)

Болей навін