Больш за 1000 жыхароў Віцебска патрабуюць вырашэння праблем з медыцынай

26 красавіка 2016 11:48  |  Грамадства

Больш за 1000 жыхароў Віцебска патрабуюць вырашэння праблем з медыцынай

26 красавіка каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску Таццяна Севярынец адправіла ў Міністэрства аховы здароўя больш за 1000 подпісаў жыхароў мікрараёнаў Білева, Поўдзень -7 пад калектыўным зваротам па праблемах якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску, даўгабудах медыцынскіх устаноў.

Адначасова подпісы пайшлі і ў Міністэрства адукацыі па пытаннях даўно абяцаных мікрараёну Білева-2 сярэдняй школы і дзіцячага садку, будаўніцтва якіх распачалі ў 2015 годзе па патрабаваннях мясцовых жыхароў і потым закінулі.

Зараз у Віцебску праводзіцца 4-ы этап кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх”. 27 красавіка плануецца падача подпісаў мясцовым абласным і гарадскім структурам улады.

Апроч таго, 25 красавіка жыхары вуліцы Яроменка ў Білева, падалі самастойна сабраныя 64 подпісы ў абласны аддзел МУС і ДАІ з патрабаванням стварэння бяспечнага пераходу.

“Наша каманда каардынуе мясцовыя ініцыятывы і дапамагае людзям дамагчыся патрэбных ім перамен”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

Болей навін