Віталь Рымашэўскі: у цывілізаваным свеце ў крызіс зніжаюць падаткі, але не ў Беларусі

06 мая 2016 14:45  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: у цывілізаваным свеце ў крызіс зніжаюць падаткі, але не ў Беларусі

Палітыка ўладаў прыводзіць да яшчэ большага расслаення беларусаў на невялікую частку заможных людзей і асноўную масу насельніцтва, якое бяднее кожны дзень. Такім чынам сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў павышэнне з 6 траўня ставак падатку ў Менску.

“Чарговым павышэннем падаткаў у горадзе ўлады ўсё больш робяць Менск горадам для заможных. Павышэнне падаткаў на здачу кватэр, на рэпетытарства найперш адаб’ецца на найбольш бедных слаях насельніцтва – на тых, хто не можа набыць уласную кватэру і вымушаны яе здымаць, а таксама на сем’ях, якія больш не змогуць аплаціць рэпетытара для падрыхтоўкі дзяцей для вну”, – сказаў ён, адзначыўшы, што сённяшняя сістэма адукацыі няздольная падрыхтаваць дзяцей для паступлення ў вну без паслуг рэпетытара

Сустаршыня БХД таксама адзначыў, што для многіх людзей з рэгіёнаў праца ў Менску – сёння гэта адзіная магчымасць пракарміць сваю сям’ю. І прыезджыя людзі вымушаныя здымаць кватэры ў горадзе.

“Практыка цывілізаваных краін свету заключаецца ў тым, каб у крызіс зніжаць падаткі. Але, на жаль, Беларусь за цывілізаваным светам не ідзе”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін