Выйшаў новы нумар газеты “Крыніца”

19.01.2010, 17:06  |  Навіны, БХД

Выйшаў у свет новы, адзінаццаты нумар весніка БХД газеты “Крыніца”.

 

У першым сёлетнім нумары кіраўніцтва БХД шчыра віншуе чытачоў з Нараджэннем Хрыстовым ды Новым годам.

 

Артыкул галоўнага рэдактара “Крыніцы” Паўла Севярынца прысвечаны дзейнасці партыі падчас мясцовых выбараў.

 

На 12 старонках выпуска размешчана справаздача з Нацыянальнай Рады БХД, з удзелу дэлегацыі БХД у кангрэсе Еўрапейскай Народнай партыі, інфармацыя аб правядзенні ўсіх абласных радаў, матэрыял аб старце кампаніі моладзі БХД у абарону сямейных каштоўнасцяў, вынікі тэлефоннага апытання пра БХД, хроніка суда над актывістам БХД Юрыям Казаком па справе помніка Леніну.

 

У рубрыцы «ТВАЁ ІМЯ, БЕЛАРУСЬ» надрукаваны артыкул пра лідэра Рэфармацыі ў Беларусі Мікалая Радзівіла Чорнага. Праект прадстаўляе матэрыялы пра найвялікшых беларусаў і беларусак з мэтай выбраць Імя Беларусі – асобу, што выяўляе нашу Радзіму найпаўней.

 

Прапануецца таксама артыкул паэта, публіцыста і драматурга Галіны Каржанеўскай “Беларусь зямная і нябесная”, артыкул сябры Нацыянальнай Рады Сяргея Чарнавокага пра Наваградзкі фільтрацыйна-разьмеркавальны лягер НКУС, пошта чытачоў, ды крыжаванка.

 

Газету “Крыніца” можна чытаць на сайце http://bchd.info/, або атрымліваць праз бясплатную штомесяцовую рассылку БХД. Па пытаннях атрымання газеты і рассылкі можна звяртацца па тэлефоне – 8 029 5160861.

Навіны па тэме