Беларускія дэмакратычныя сілы ў ЕП выступілі з супольнай заявай па парламенцкіх выбарах

24 мая 2016 12:18  |  Галоўныя навіны

Беларускія дэмакратычныя сілы ў ЕП выступілі з супольнай заявай па парламенцкіх выбарах

Беларускія дэмакратычныя лідары ў Бруселі прынялі ўдзел у слуханнях Камітэту па міжнародных справах Еўрапарламенту. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Апроч яго, удзел у сустрэчы таксама бралі Юрый Губарэвіч, Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Аляксей Янукевіч, якія, апроч прадстаўніцы “Гавары праўду”, выступілі з супольнай пазіцыяй па пытанні будучай парламенцкай кампаніі ў Беларусі.

“Пазіцыя дэмакратычных сіл Беларусі была адзіная: улады Беларусі, чарговы раз фальсіфікуючы выбары, прызначаць дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў грамадзян, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі. Для нас падобны падыход з’яўляецца абсалютна непрымальным, бо ён толькі закансервуе сітуацыю адсутнасці рэальных выбараў у Беларусі”, – паведаміў Віталь Рымашэўскі.

У слуханнях бралі ўдзел віцэ-прэзідэнт фракцыі АЛДЕ Пятрас Аўштравічус, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Богдан Здраеўскі, прадстаўнікі офісу старшыні камітэту па замежных справах Еўрапарламенту Эльмар Брок і іншыя. “Такія сустрэчы важныя, бо фармуюць кола сяброў Беларусі, палітыкаў, якія падтрымліваюць дэмакратыю ў нашай краіне. Нам неабходна спыніць спробу імітацыю выбараў, спробу выдаць імітацыю за паляпшэнне сітуацыі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін