Актывісты БХД здолелі вырашыць некаторыя медыцынскія пытанні ў Віцебску

30 мая 2016 17:11  |  Галоўныя навіны

Актывісты БХД здолелі вырашыць некаторыя медыцынскія пытанні ў Віцебску

30 траўня сябры ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” на чале з каардынатарам ініцыятывы і аргкамітэту БХД Таццянай Севярынец сустрэліся з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскай вобласці Юрыем Дзеркачам

“Юрый Дзеркач быў на сваёй хвалі: кожнае пытанне пачынаў забалбатываць. Ведаючы такую яго манеру, мы вымушаныя былі вяртаць яго да сутнасці пытання, тым ня менш па сканчэнні размовы зразумелі: канкрэтных адказаў ён нам так і не даў – накаламуціў ваду, у якой я зараз спрабую злавіць нейкую, хаця б худасочную рыбку праўды”, – адзначыла ў каментары прэсавай службе БХД Таццяна Севярынец.

Разам з тым, калі прагучала пытанне пра шпрыцы, з якімі пацыент павінен прыйсці на забор крыві, чыноўнік адразу ўзяўся за слухалку і з суворым выглядам паразмаўляў з галоўным доктарам паліклінікі №3, пра якую шла гаворка. Таксама адна з суразмоўцаў Алена Шабуня, паскардзіўшыся для ілюстравання праблему з вузкімі спецыялістамі, што з сынам не можа трапіць да афтальмолага, не паспела вярнуцца дадому, як ёй ужо патэлефанавалі і запрасілі да доктара.

“Так што, шаноўныя віцебляне, калі ў вас нешта баліць, а вы не можаце сваечасова прайсці даследванне ці патрапіць да патрэбнага вам доктара, адразу на прыём да Юрыя Мікалаевіча”, – заклікала каардынатар БХД.

Болей навін