Таццяна Севярынец патрабуе навесці ў грамадскім транспарце Віцебска ідэалагічны парадак

11 чэрвеня 2016 13:07  |  Палітыка

Таццяна Севярынец патрабуе навесці ў грамадскім транспарце Віцебска ідэалагічны парадак

Каардынатар аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец даслала зварот у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем навесці ў грамадскім транспарце Віцебска ідэалагічны парадак.

Ёй ужо не раз прыходзілася патрабаваць у кіроўцаў грамадскага транспарту, каб здымалі савецкіяі расійскія сцяжкі, якія прымацоўваюцца перад лабавым шклом. Але рашэнне звярнуцца ў гарвыканкам было прынятае пасля канфлікту ў маршрутным таксі №66.

“На маю заўвагу кіроўца адказаў: “Што хачу, тое і раблю. Скардзіцеся куды заўгодна!” Дэманстрацыя палітычных поглядаў у грамадскім транспарце непрымальная, тым больш у сённяшніх умовах ціхай анэксіі Расеяй Беларусі. Што думае пра гэта Віцебскі гарвыканкам?” – адзначыла каардынатар БХД.

Болей навін