Андрэй Бодзілеў: прызначаныя чыноўнікі не могуць і не жадаюць вырашаць праблемы (фота)

22 чэрвеня 2016 13:21  |  Палітыка

Андрэй Бодзілеў: прызначаныя чыноўнікі не могуць і не жадаюць вырашаць праблемы (фота)

19 чэрвеня ў Магілёве прайшоў трэнінг для каманды прамоўцы ад Правацэнтрысцкай кааліцыі, мясцовага кіраўніка аргкамітэту МХД Андрэя Бодзілева.

Падчас трэнінгу камандзе распавялі пра ўсе этапы выбарчай парламенцкай кампаніі, метады збору подпісаў, працы з выбаршчыкамі. Напрыканцы ўсе метады практычна адпрацавалі з сябрамі каманды.

Андрэй Бодзілеў у сваім звароце да каманды на пачатку трэнінгу акцэнтаваў увагу на тых праблемах ў краіне, якія закранаюць кожнага чалавека, а таксама на тым, што прызначаныя чыноўнікі не могуць ці не жадаюць вырашаць гэтыя праблемы. Таксама, распавёў пра тыя дасягненні і поспехі, якія ёсць у каманды на сённяшні дзень.

“Надалей, наша мэта – дапамагаць жыхарам Магілёва ў вырашэнні найбольш хвалюючых іx праблем. Мы будзем працаваць ў гэтым накірунку і падчас парламенцкай кампаніі, і пасля яе”, – адзначыў ён.

Болей навін