Расцяжка пра якасць вадаправоднай вады ў Менску: “Асцярожна! Піць няможна”

28 чэрвеня 2016 09:41  |  Грамадства

Расцяжка пра якасць вадаправоднай вады ў Менску: “Асцярожна! Піць няможна”

Пра кепскую ваду ў трох раёнах сталіцы не гаворыць хіба толькі лянівы.

Падчас парламенцкай кампаніі, якая распачынаецца, самы час напомніць уладам сталіцы пра няздзейсненыя абяцанні – пабудаваць дадатковыя артэзіянскія комплексы.

У рамках кампаніі “За чыстую ваду”, якую праводзіць ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” пры падтрымцы БХД, адбылася ўстаноўка расцяжкі з надпісам: “Асцярожна! Піць няможна”. Расцяжка была ўсталяваная на фоне канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ў Заслаўі. У тым самым горадзе, дзе прыватнае прадпрыемства забрудзіла ваду тонамі нафтапрадуктаў – і не панесла ніякай адказнасці.

Болей навін