Сябры БХД вучылі дачнікаў, як змагацца з баршчэўнікам (фота)

28 чэрвеня 2016 11:07  |  Грамадства

Сябры БХД вучылі дачнікаў, як змагацца з баршчэўнікам (фота)

Група сяброў Мінскай гарадской арганізацыі БХД выехала ў вёску Стары Ракаў Валожынскага раёна для інфармавання насельніцтва. Справа ў тым, што па сваёй экалагічнай непісьменнасці жыхары і дачнікі вёскі доўгі час не прымалі мер па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Яны не ведаюць пра існаванне дзяржаўнай праграмы, пра інспекцыю прыродных рэсурсаў у раёне, пра абавязкі Ракаўскага с/с як землекарыстальніка.

Гіганцкія парасоны можна ўбачыць і ў полі, і пры дарозе, і каля падворкаў. “Мы не спраўляемся з гэтай напасцю”, – скардзіцца дачніца, паказваючы апёкі на руках.

Дэсант аматараў прыроды развесіў тэксты, распавёў жыхарам пра асаблівасці інвазіўнай расліны, а таксама паказаў прыклад, як можна дзейнічаць: зліквідаваў некалькі ачагоў шкодніка ў самой вёсцы і на пад’ездзе да яе.

Валожынская інспекцыя, да якой у маі г.г. звярталася арганізатар акцыі Галіна Каржанеўская, абышлася дзяжурным “прадпісаннем” сельсавету без ніякага кантроля. Дарожнікі не абкошваюць прыдарожныя палосы, леснікі не бачаць зарослага баршэўнікам узлеску побач з новай кальцавой.

“Я не разумею, за што эколагі атрымліваюць грошы! – абураецца актывістка.– Іх абавязак – кантраляваць і выпісваць штрафы нядбайным гаспадарам”.

Болей навін