Таццяна Малашчанка не змагла падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – не працавала камісія

04 ліпеня 2016 09:03  |  Палітыка

Таццяна Малашчанка не змагла падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – не працавала камісія

У акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 29 чэрвеня аказалася немагчыма падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўную групу. Расклад працы на дзвярах, дзе месціцца камісія быў, а вось сябраў камісіі на месцы не было.

Жадаючая стаць кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў РБ Таццяна Малашчанка хацела падаць адпаведныя дакументы для рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы. Аднак напрацягу дня гэта было зрабіць немагчыма. Яна некалькі разоў прыходзіла, і дзверы заўсёды была зачынены.

У канцы дня перад самым завяршэннем працы камісіі Малашчанка вымушана была зафіксаваць сумесна з актывістам Аляксандрам Вайцешыкам факт адсутнасці на сваіх месцах членаў выбарчай камісіі і намерана абскарджваць іх дзеянні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Болей навін