Таццяна Севярынец. Пікет – тэст на грамадзянскую сталасць (фота)

07.07.2016, 10:13  |  Блог Таццяны Севярынец, Палітыка

Таццяна Севярынец. Пікет – тэст на грамадзянскую сталасць (фота)
6 ліпеня адбыўся першы мой пікет, прамоўцы Таццяны Севярынец. Цягам 3-х з паловай гадзін пікетоўцы стаялі каля самага буйнога гіпермаркету “Грын”, што знаходзіцца на скрыжаванні Віцебскай-Горкаўскай №17 і Віцебскай-Чкалаўскай №18 выбарчых акруг.

Актыўнасць выбарцаў невысокая. Час сканчэння працоўнага дня, недалёка прыпынак грамадскага транспарту. На пікеце - б-ч-б сцяжок з Пагоняй, пікетоўцы агорнутыя ў вялікія сцягі. Назіраем за мінакамі, запрашаем падтрымаць.

Хто-ніхто падыходзіць, чытае інфармацыю, размешчаную на стэндзе, падпісваецца, уступае ў размовы, пытаецца, ці та самая гэта Таццяна Севярынец, ці маці Паўла Севярынца, дзякуе.

Большая частка косіць вочы ўбок, пабачыўшы сцягі, прыбаўляе хаду, наўмысна адварочваючыся. Нехта спыняецца, не наважваецца падыйсці, доўга назірае.

Нарэшце, вырашыўшы, што ўласная бяспека даражэй, сыходзіць.

Малады чалавек падпісаўся і ўвесь час стаіць побач, дзеліцца ўражаннямі, гаруе, што віцебляне такія пасіўныя і абыякавыя, што з людзей пераўтварыліся проста ў насельніцтва, распавядае пра свой досвед, беспрацоўе, хвалюецца, што нехта нас здымае цішком, што зараз за намі прыедуць, гатовы абараніць і падтрымаць.

Сёння жыхары мікрараёна Поўдзень-7А не вытрымалі тэст на грамадзянскую сталасць, хаця падчас абыходу ад дзвярэй да дзвярэй падпісваюцца ахвотна, бо ніхто не бачыць, клянуць уладу, бо ніхто, акрамя нас, іх не чуе, а мы ж свае.

Навіны па тэме