Ноў-хау ад пікетоўцаў (фота, відэа)

11.07.2016, 14:35  |  Блог Таццяны Севярынец, Палітыка, Грамадства



10.07.2016 года сябры ініцыятыўнай групы Таццяны Севярынец выставілі свій пікет каля гіпермаркету “Еўраопт” ў мікрараёне Білева Віцебска. Віцебская-Чкалаўская акруга №18 мае мала людных месцаў. Але тут наплывамі людзей даволі шмат.

Заўсёды праблема: як замацаваць вялікі сцяг? На папярэдніх пікетах выкарыстоўвалі лаўкі. Тут жа іх няма. Прыйшлося часова “экспрапрыіраваць” прадуктовую тачку. Знэрваваліся ахоўнікі крамы, падыходзілі тройчы: спачатку спыталі дазвол. Паказалі рашэнне Віцебскага гарвыканкаму –маем права. Потым спрабавалі тачку адабраць-адваявалі. З пытаннем пра сцяг выйшаў сам упраўляючы, нерашуча патрабаваў звярнуць - Не! Маем права!

Падчас пікетаў выкарыстоўваем “крычалку” на рытм футбольных фанатаў:
Даеш паліклініку, дзіцячы сад!
Школу даеш, смеццекамбінат!
Хопіць тварыць здзек над людзьмі –
Хочам жыць прыстойна мы!
Віват, віват, Беларусь!
Кажа прэзідэнт: “Распранайся –ідзі працаваць!
Трэба ўладу падтрымаць.
Мала грошай дзяржаве даеш,
Таму так дрэнна ты жывеш!
Дрэнна працуеш –вінават:
Уся прадукцыя ідзе на склад.
Мае ўказы вышэй за Закон!
Не падпарадкуешся – пойдзеш вон!”
Віват, віват, Беларусь!
Гэй, віцеблянін, хопіць спаць
Ды па кухнях уладу клясць,
Скажы свае слова, далучайся да нас!
Будзі свой гонар! Гэта –твой час!
Віват, віват, Беларусь!

У нас ёсць і іншыя крэатыўныя ідэі, якія будзем выкарыстоўваць на пікетах. За час пікетавання мы сабралі больш за 100 подпісаў у падтрымку прамоўцы. Усяго іх за тыдзень- больш за 400.

Ноў-хау ад пікетоўцаў (фота, відэа)
Ноў-хау ад пікетоўцаў (фота, відэа)
Ноў-хау ад пікетоўцаў (фота, відэа)
Ноў-хау ад пікетоўцаў (фота, відэа)

Навіны па тэме