Алена Шабуня: Беларусы патрабуюць рэформы сістэмы медыцынскага абслугоўвання

11 ліпеня 2016 14:48  |  Палітыка

Алена Шабуня: Беларусы патрабуюць рэформы сістэмы медыцынскага абслугоўвання

Алена Шабуня, хрысціянскі дэмакрат, рэдактар “Тэлерадыёкампаніі “Віцебск”. Зараз працуе як пазаштатны журналіст незалежных СМІ, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ).

Алена Шабуня балатуецца па Віцебскай чыгуначнай выбарчай акрузе №19, каб забяспечыць доступ да якаснага медыцынскага абслугоўвання для кожнага віцябляніна – ад нованароджанага да сталага пенсіянера: “Віцебску патрэбныя новыя паліклінікі і вузкія спецыялісты. Нашы падаткі павінны ісці на сучаснае медынскае абсталяванне і бальніцы для ўсіх, а не на палацы, парады, спецбальницы і падарункі чыноўнікам”.

Алена Шабуня з’яўляецца адной з ініцыятараў кампаній па добраўпарадкаванні і паляпшэнні ўмоў жыцця ў Віцебску, якія мелі поспех:

– Дамаглася, каб на вуліцах Герцэна і Акадэміка Паўлава пачалі хадзіць гарадскія аўтобусы (да 2010 года тут хадзілі толькі трамваі).

– «Віцебску – веладарожкі» – з’явіліся першыя веладарожкі.

– «За якасную медыцыну для ўсіх» – камп’ютэрызаваныя рэгістратуры, скончаны рамонт першага корпусу абласной інфекцыйнай бальніцы, адноўлена будаўніцтва паліклінікі ў м-не Поўдзень-7а, прыватныя медцэнтры надзелены правам выдаваць бальнічныя лісты і інш.

Прымала актыўны ўдзел ў агульнанацыянальных кампаніях хрысціянскіх дэмакратаў:

– «У абарону жыцця» – прынята новая рэдакцыя Закона аб «Ахове здароўя». Зараз лекар мае права адмовіцца ад правядзення аборта, жанчыны у абавязковым парадку павінны прайсці кансультаванне, скарочаны спіс сацыяльных паказчыкаў для правядзення абортаў,

– «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» – забаронена схаваная рэклама адкаголю (пад выглядам пітной вады «Бульбаш», «Сваяк» і інш.)

– Больш за 10 000 жыхароў Віцебска падтрымалі сваімі подпісамі прапановы Алены Шабуня і яе каманды па паляпшэнні жыцця гараджан.

Графік пікетаў у г. Віцебск

11.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Цітова, 125
12.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Ленінградская,2
13.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Леніна (піраміда)
14.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Ленінградская,2
15.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Ленінградская,2
16.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Ленінградская,2
18.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Цітова, 136 Б
20.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Ленінградская,2
21.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Цітова, 136 Б
22.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Цітова, 136 Б
23.07.2016 10.00 – 19.00 вул. Цітова, 136 Б

Алена Шабуня заклікае жыхароў Віцебска зрабіць свой свой унёсак у перамогу за паляпшэнне якасці медыцынскіх паслуг і паставіць подпіс пад нашымі прапановамі: “Беларусам патрэбныя перамены ў сістэме аховы здароўя. Гэтыя перамены магчымыя, калі ва ўладзе будуць прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў, каб рэалізаваць свае прапановы па рэформе медыцынскага абслугоўвання”.

Кантактны тэлефон: +37529-5100234

Болей навін