Алег Аксёнаў: людзі не чакаюць ад дэпутатаў паляпшэння жыцця

14 ліпеня 2016 17:34  |  Палітыка

Алег Аксёнаў: людзі не чакаюць ад дэпутатаў паляпшэння жыцця

Падчас размоў з грамадзянамі высвятляецца, што ад дэпутатаў яны чакаюць вырашэння бытавых патрэб: засыпаць яму, прыбраць сметнік, знесці з двара кіёск, які гандлюе півам. Пра гэта заявіў bchd.info прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, лідар БХД Магілёва Алег Аксёнаў.

“Амаль ніхто не казаў пра недасканалае заканадаўства, а на пытанне, ці задавальняюць законы, ці адпавядаюць патрабаванням, ці робяць годным наша жыццё, людзі часцей замаўкаюць і азіраючыся адыходзяць у бок”, – адзначыў ён.

“Сумна назіраць, але ж самі вінаватыя, прагаласавалі калісьці за пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта. Праўда на той час яшчэ ні разганялі АМАПам мірных дэманстрацый, і прэзідэнт так шчыра раздаваў абяцанкі: перамагчы карупцыю, ніякіх дэнамінацый, заробак не менш за 500 даляраў”, – лічыць Алег Аксёнаў.

Алег Аксёнаў: людзі не чакаюць ад дэпутатаў паляпшэння жыцця
Алег Аксёнаў: людзі не чакаюць ад дэпутатаў паляпшэння жыцця

Болей навін